Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  3. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  4. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  5. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  6. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  7. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  8. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  9. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  10. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  11. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  12. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  13. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  14. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  15. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
Читать по-русски


Урад прыдумаў, як выратаваць праблемныя арганізацыі ў сельскай гаспадарцы. Так, Саўмін прапануе амаль 130 з іх далучыць да буйных дзяржпрадпрыемстваў, а ўзамен хочуць даць пэўныя льготы. Такую прапанову сёння, 14 лютага, агучылі на нарадзе з удзелам урада і Аляксандра Лукашэнкі. Аднак палітык не падтрымаў ідэю Саўміна.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Урад прапанаваў увесці чарговыя меры па працы з праблемнымі арганізацыямі аграпрамысловага комплексу — далучыць іх да дзяржаўных прадпрыемстваў.

«Вы хочаце далучыць калгасы, саўгасы да дзяржаўных прамысловых прампрадпрыемстваў. Такое вам было даручэнне — каб мы гэты працэс пастаянна трымалі ў полі зроку і гэта рабілі, — удакладніў Аляксандр Лукашэнка. — Я вам даручыў гэты працэс трымаць у полі зроку і, калі трэба, унесці прапановы. Вы ўносіце прапанову. Якую? Каго сёння да каго будзем далучаць?»

Як растлумачыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, гаворка пераважна пра 127 складаных сельгасарганізацый, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі. З іх 117 знаходзяцца ў трох абласцях — Гомельскай (больш за 50), Магілёўскай і Мінскай. Паводле кіраўніка Мінсельгасхарча, у праекце спецыяльнага ўказа хочуць прапісаць умовы для тых дзяржпрадпрыемстваў, якія возьмуцца за нізкаэфектыўныя арганізацыі АПК.

Як паведамляецца, Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, «навошта мяняць нешта ў цяперашняй сістэме, калі і цяпер ёсць механізм для таго, каб далучаць, кажучы па-народнаму, калгасы, саўгасы да прадпрыемстваў», перадае яго прэс-служба.

У выніку Лукашэнка адхіліў ідэі ўрада па далучэнні. Як паведамляецца, Лукашэнка даручыў на ўзроўні мясцовых уладаў падрабязна разабрацца ў стане справаў па кожнай з праблемных сельгасарганізацый.

«Можа, некаму і трэба гэтую льготу даць, а некаму і не трэба. Мы ж гаворку вядзём пра далучэнне калгасаў і саўгасаў (лічы — дзяржаўная ўласнасць) да дзяржаўных прадпрыемстваў», — сказаў Лукашэнка.

Удакладнім, што ў Беларусі не першы год існуе практыка далучэння праблемных сельгасарганізацый да заводаў. Гэтым разам урад прапаноўваў ажыццявіць маштабнае далучэнне.