Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  2. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  3. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  4. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  7. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  8. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  9. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  10. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  11. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  12. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
Читать по-русски


Краінам — удзельніцам Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) неабходна згуртавацца. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 13 лютага на сустрэчы з новым генеральным сакратаром арганізацыі Імангалі Тасмагамбетавым.

Александр Лукашенко на встрече с генсеком ОДКБ Имангали Тасмагамбетовым. 13 февраля 2023 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Імангалі Тасмагамбетавым 13 лютага 2023 года. Фота: president.gov.by

— Калі нехта думае, што канфлікт Украіны і Расіі — гэта не наш канфлікт, што ціхенька дзесьці адседзімся, то нічога такога, так не будзе. Прыйдзе час (ён недалёка, літаральна заўтра) — ён запатрабуе вызначацца, займаць пэўную пазіцыю. Я не кажу, што на шкоду нацыянальным інтарэсам і гэтак далей. Але з усімі нашымі саюзнымі недахопамі нам давядзецца дакладна вызначаць сваю палітыку, сваю лінію для таго, каб дзейнічаць разам, — сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што «ніхто не штурхае дзяржавы дзейнічаць насуперак сваім нацыянальным інтарэсам».

— Але кампрамісы нам давядзецца знаходзіць. Хоць у АДКБ мы ж ужо даўно іх знайшлі і дзейнічаем як адзіная арганізацыя. Думаю, вось гэты складаны перыяд нам трэба будзе прайсці, і ён яшчэ больш згуртуе нашую арганізацыю на тых прынцыпах, якія патрэбныя і магчымыя для кожнай дзяржавы, што ўваходзіць у гэтую арганізацыю. Давайце падумаем разам над гэтым, — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, старшынства ў АДКБ у 2023 годзе перайшло да Беларусі. Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гэты год у арганізацыі пройдзе пад дэвізам «Праз салідарнасць і супрацоўніцтва да міру і бяспекі».