Прычына закрыцця памежнага перахода ў Баброўніках — рост напружанасці ў адносінах з Беларуссю. Пра гэта польскі прэм’ер заявіў на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі.
«Прычына закрыцця памежнага перахода ў Баброўніках — рост напружанасці ў адносінах з Беларуссю. Да Беларусі інструментальна ставяцца расіяне і Крэмль. Для нас і для Украіны і Еўропы гэта ўсё больш небяспечная з’ява», — заявіў прэм’ер-міністр Польшчы.
Маравецкі не выключыў закрыцця і іншых пераходаў на мяжы з Беларуссю.
Нагадаем, па рашэнні польскага боку з 10 лютага з 12.00 (14.00 паводле мінскага часу) польскі пункт пропуску «Баброўнікі» афіцыйна прыпыніў афармленне транспартных сродкаў і асобаў, якія ідуць праз мяжу, на няпэўны час «у інтарэсах дзяржаўнай бяспекі».
Раней, у 2021 годзе, польскі бок з прычыны міграцыйнага крызісу закрыў пункт пропуску на беларуска-польскай мяжы «Брузгі — Кузніца Беластоцкая». Яшчэ раней, у 2020 годзе, з ініцыятывы польскага боку праз COVID-19 былі закрытыя пункты пропуску «Славатычэ — Дамачава» і «Полаўцы — Пясчатка».
Такім чынам, на беларуска-польскай мяжы застаецца толькі два дзейныя пункты пропуску — для грузавога транспарту ў Польшчу застаецца адзіны пункт пропуску «Кукурыкі» (з беларускага боку — «Казловічы»), а для легкавога — пункт пропуску «Тэрэспаль» (з беларускага боку — «Брэст»).