Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  2. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  3. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  4. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  5. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  6. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  7. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  8. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  9. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  10. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  11. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  12. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  13. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
Читать по-русски


Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што Віктар Лукашэнка курыруе развіццё адносін з ААЭ. Пра гэта яна расказала ў інтэрв'ю БЕЛТА.

Фото: пресс-служба Александр Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам ААЭ шэйхам Мухамедам бін Заідам аль-Нахаянам 2 лютага 2023 года ў Абу-Дабі, ААЭ. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

«У кожнай краіны, зноў жа, свае асаблівасці, у тым ліку ў выбудоўванні дыпламатычнага супрацоўніцтва. Вядома, для краін арабскага свету гэта вельмі асаблівы статус, асаблівы ўзровень даверу, калі адносіны курыруе хтосьці з сям'і лідара, кіраўніка дзяржавы. Асабліва калі гэта сын ці старэйшы сын, то гэта першапачаткова задае зусім іншы характар супрацоўніцтва. Гэта максімальна падымае планку», — патлумачыла яна.

Паводле яе словаў, рашэнне, што супрацоўніцтва з ААЭ будзе курыраваць старэйшы сын, было прынятае Аляксандрам Лукашэнкам, калі Віктар Лукашэнка займаў пасаду памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы.

Пасля змены дзейнасці было прынятае рашэнне нічога не мяняць у схеме выбудоўвання адносін з ААЭ.

«І тут не трэба нічога мяняць. Таму што, паўтаруся, гэта вельмі важны момант менавіта для таго рэгіёна. Каб сапраўды абсалютна давераная асоба курыравала гэтыя адносіны. Калі прыязджае з візітам выбудоўваць адносіны, размаўляць цалкам канкрэтна па любых напрамках, эканамічных у першую чаргу, сын кіраўніка дзяржавы, у іх поўны давер да таго, што гаворыць беларуская дэлегацыя. У гэтым ёсць спецыфіка нашага супрацоўніцтва з гэтым рэгіёнам», — сказала прэс-сакратар Лукашэнкі.

Нагадаем, 2 лютага прэс-служба Лукашэнкі апублікавала фатаграфіі з сустрэчы з прэзідэнтам ААЭ Мухамедам бін Заідам аль-Нахаянам. На здымках быў і Віктар Лукашэнка, які, нагадаем, цяпер займае пасаду прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта.