Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  2. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  3. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  4. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  5. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  6. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  7. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  8. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  9. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  10. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  12. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
Читать по-русски


Міністэрства па падатках і зборах растлумачыла, ці могуць работнікі ІТ-галіны пераходзіць на новы падатак, які ўвялі ў Беларусі з 2023 года. Гаворка пра збор на прафесійны даход. Калі каротка: то айцішнікі змогуць працаваць на новым падатку, але для гэтага трэба выканаць некалькі патрабаванняў.

Фото Pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay.com

У МПЗ удакладняюць, што паводле рашэнняі ўрада (гаворка пра пастанову № 851 ад 8 снежня 2022 года) пераходзіць на выплату падатку на прафесійны даход могуць тыя спецыялісты, якія займаюцца распрацоўкай вэб-сайтаў, устаноўкай або наладкай камп’ютараў і праграмнага забяспечання. А яшчэ — аднаўленнем камп’ютараў пасля збою, рамонтам і тэхабслугоўваннем камп’ютараў і перыферыйнага абсталявання, а таксама навучаннем працы на персанальным камп’ютары.

Аднак чыноўнікі пашырылі спіс відаў дзейнасці, якія падпадаюць пад падатак на прафесійны даход, удакладняюць у МПЗ.

У ведамстве дадаюць, што з 1 студзеня 2023 года маюць права прымяняць новы падатак фізасобы, якія самастойна (новы падатак могуць прымяняць самазанятыя. — Заўв. рэд.) аказваюць ІТ-паслугі дыстанцыйна з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт на замову іншых фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў або арганізацый.

У МПЗ удакладняюць, што гаворка ў тым ліку пра фізічных асобаў, зарэгістраваных як ІП. «Для ажыццяўлення такой дзейнасці фізічным асобам не патрабуецца дзяржаўная рэгістрацыя ў якасці суб’ектаў гаспадарання», — тлумачаць у МПЗ.

Але для айцішнікаў ёсць некалькі патрабаванняў, каб працаваць на новым падатку. Сярод іх:

  • дзейнасць мусіць ажыццяўляцца самастойна;
  • дзейнасць мусіць ажыццяўляцца па-за месцам знаходжання замоўцы (яго філіяла, іншага адасобленага структурнага падраздзялення), тэрыторыі або аб’екта, якія знаходзяцца пад кантролем замоўцы;
  • замоўца не з’яўляецца наймальнікам;
  • для аказання паслуг выкарыстоўваецца сетка Інтэрнэт;
  • вынікі аказаных паслуг перадаюцца праз сетку Інтэрнэт.

«Пры недатрыманні хаця б адной з вышэйпералічаных умоваў фізасоба не мае права прымяніць падатак на прафесійны даход у дачыненні да паслуг, якія ёю аказваюцца», — удакладняюць у МПЗ.