Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  2. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  3. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  4. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  5. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  6. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  7. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  8. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  9. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  10. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


Адразу некалькі беларускіх камерцыйных банкаў за апошні час змянілі ўмовы міжнародных пераводаў для фізічных асоб. Некаторыя фактычна ўвялі забаронныя камісіі. Office Life паспрабаваў разабрацца, у чым рэч.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Якія банкі і што змянілі

РРБ-Банк абвясціў, што з 24 да 30 лістапада не ажыццяўляе міжнародных пераводаў фізічных асоб у далярах. А з 1 снежня банк забараняе міжнародныя пераводы фізічных асоб у далярах на суму, меншую чым 20 000 даляраў.

Парытэтбанк з 24 лістапада прыпыніў адпраўку міжнародных грашовых пераводаў SWIFT у еўра для фізічных асоб. Атрымліваць плацяжы SWIFT у еўра і іншых валютах, а таксама адпраўляць міжнародныя плацяжы ў валютах, акрамя еўра і даляраў, можна як і раней.

Раней Прыёрбанк з 18 лістапада увёў новыя ўмовы для міжнародных пераводаў: толькі з адкрыццём рахунку; толькі ў валюце, адрознай ад даляра і (або) еўра; толькі без продажу даляраў і/або еўра; мінімальная сума — 10 000 даляраў у эквіваленце.

Акрамя таго, плата за аперацыю спісваецца з рахунку кліента і не ўключае выдаткаў, звязаных з выплатай камісій банкам-карэспандэнтам (банкам-атрымальнікам), якія ўзнікаюць пры дадатковых запытах, расследаваннях, вяртанні пераводаў.

У банка засталася опцыя пераводу грошай за мяжу з карты на карту, але з канвертаваннем у беларускія рублі (камісія 1,2% + 1,9 рубля) і лімітам 900 рублёў на адну аперацыю і 4500 рублёў у месяц.

У Тэхнабанку з 15 лістапада міжнародныя банкаўскія пераводы ў далярах з прызначэннем, звязаным з аплатай набыцця аўтатранспартных сродкаў і іншых спадарожных гэтаму паслуг (перавозка, дастаўка аўтатранспартных сродкаў і да т.п.), ажыццяўляюцца толькі на суму ад 10 000 даляраў.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com
Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

Што кажуць у банках

Тэхнабанк адмовіўся каментаваць рашэнне па міжнародных пераводах у валюце для фізічных асоб. У РРБ-Банк Office Life адправіў пісьмовы запыт і чакае адказу.

Прыёрбанк таксама адмовіўся ад афіцыйных каментароў. А ў чаце на сайце банка Office Life сказалі, што не ведаюць, ці з’явіцца калі-небудзь зноў опцыя SWIFT-пераводаў для невялікіх сумаў.

У Парытэтбанку паведамілі, што пераналаджваюць лінейку прадуктаў, у тым ліку і пераводы SWIFT у еўра і далярах. Пры гэтым і цяпер у кліентаў банка застаецца магчымасць пераводзіць за мяжу грошы ў далярах і еўра праз іншыя інструменты, напрыклад p2p-пераводы.

Наколькі вядома Office Life, рашэнні банкаў не звязаныя з нейкімі новымі патрабаваннямі з боку рэгулятара і прымаліся імі самастойна.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com
Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

З чым могуць быць звязаныя змены

Крыніцы Office Life у банкаўскіх колах згаджаюцца, што прычыны таго, што адбываецца з міжнароднымі пераводамі, варта шукаць на баку банкаў-карэспандэнтаў беларускіх фінустановаў за мяжой.

У лістападзе некаторыя беларускія банкі вычарпалі ліміты на SWIFT-пераводы, устаноўленыя замежнымі банкамі-партнёрамі. А абмежаванні для фізічных асоб уводзяцца, каб адсекчы частку пераводаў і даць магчымасць свабодна пераводзіць грошы юрыдычным асобам.

Паводле іншай версіі, замежныя партнёры беларускіх банкаў паднялі тарыфы на абслугоўванне SWIFT-пераводаў, што робіць іх нявыгаднымі для беларускага боку.

Таксама крыніцы на рынку звяртаюць увагу, што ў банкаўскай супольнасці асцерагаюцца магчымага ўвядзення новых абмежаванняў на SWIFT-пераводы ў будучыні. Той факт, што ўмовы па іх змяніў у тым ліку і Прыёрбанк, праз карэспандэнцкі рахунак якога працуюць многія беларускія банкі, можа быць кепскім сігналам для рынку.