Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  4. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  5. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  6. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  7. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  8. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  9. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  10. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  11. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  12. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  13. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
Читать по-русски


Святлана Ціханоўская выступіла перад кіраўнікамі МЗС краінаў Еўрасаюза ў рамках чарговага пасяджэння Савета ЕС па замежных справах, якое праходзіць у Брусэлі. На мерапрыемстве прысутнічалі 17 міністраў замежных справаў краін ЕС і вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

Светлана Тихановская общается с министром иностранных дел Германии Анналеной Бербок. Фото: пресс-служба Офиса Светланы Тихановской
Святлана Ціханоўская размаўляе з міністрам замежных справаў Германіі Аналенай Бербок. Фота: прэс-служба Офіса Святланы Ціханоўскай

У сваім выступе Ціханоўская заклікала:

  • палегчыць візавы рэжым для беларусаў, узмацніць адукацыйны і культурны абмены, падтрымаць прыватны бізнес, не звязаны з рэжымам;
  • працягваць падтрымліваць СМІ і грамадзянскую супольнасць;
  • перазапусціць маскоўскі механізм у АБСЕ ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі;
  • не падтрымліваць адносінаў з нелегітымным рэжымам Лукашэнкі і не весці перамоваў за спінай беларусаў;
  • інстытуцыяналізаваць адносіны з дэмакратычнымі сіламі ў Еўрапарламенце па прыкладзе Савета Еўропы;
  • запрасіць Беларусь у еўрапейскую палітычную супольнасць (праект, ініцыяваны Эманюэлем Макронам), але каб Беларусь была прадстаўленая дэмакратычнымі сіламі, а не рэжымам;
  • падтрымаць беларускіх актывістаў, валанцёраў і валанцёрак ва Украіне;
  • працягнуць супрацоўніцтва з Беларуссю ў рамках Усходняга партнёрства.

Ціханоўская заклікала краіны ЕС стаць на абарону незалежнасці Беларусі: «Мы лічым, што вайну можна скончыць хутчэй, калі расійскія войскі сыдуць, а Беларусь пяройдзе да дэмакратыі. Рэжым падобны да крэсла з трыма ножкамі, на якіх ён стаіць: рэпрэсіі, грошы і Крэмль. Калі абрынецца хаця б адна з гэтых ног, абрынецца і ўвесь рэжым».

«Я заклікаю ЕС да рашучых дзеянняў па ўрэгуляванні крызісу ў Беларусі. Прыйшоў час вярнуць Беларусь на парадак дня. Роля Лукашэнкі ў вайне і пагроза незалежнасці Беларусі больш не могуць заставацца незаўважанымі. Дэмакратыі ўзялі курс на падтрымку незалежнай і суверэннай Беларусі. Цяпер самы час падтрымаць намаганні беларусаў па абароне незалежнасці свайго народа», — сказала Ціханоўская ў сваім выступе.

Нагадаем, кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль, анансуючы сустрэчу кіраўнікоў МЗС краін ЕС са Святланай Ціханоўскай, заявіў, што ЕС вывучыць узровень удзелу Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны.