Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  2. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  5. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  6. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  7. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  8. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  9. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  10. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  11. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  12. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  13. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
Читать по-русски


Крама расійскай сеткі Fix Price прыкметна павялічыла кошт некаторых тавараў, паведамляюць пакупнікі. Гэта адбылося на фоне абмежаванняў чыноўнікаў на павышэнне цэн тавараў. Паспрабавалі разабрацца ў сітуацыі.

Фото: fix-price.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: fix-price.by

На мінулым тыдні чытачка заўважыла, што ў крамах расійскай сеткі Fix Price, дзе тавары прадаюцца ў фармаце фіксаванай цаны, за чатыры дні прыкметна падаражэлі навагоднія ўпрыгожанні.

— 8 лістапада я купляла у Fix Price тавары да Новага года — цэны былі вельмі добрыя. У суботу, 12 лістапада, я туды вярнулася — хацела дакупіць сёе-тое. Але цэны мяне шакавалі — на некаторыя тавары яны падняліся ў два разы! На пытанне супрацоўнікам крамы, чаму так падняліся цэны, адказу не было, — расказала пакупніца з Магілёва.

Фото читателя
Фота чытачкі

Цэннікі з новымі цэнамі былі датаваныя 10 лістапада.

Мяркуючы па чэку (ён ёсць у рэдакцыі) пакупніцы крамы на вуліцы Ціміразеўскай у Магілёве, падаражэлі як мінімум тры тавары:

  • гірлянда навагодняя «Снежныя карункі» каштавала 3 рублі 20 капеек, а цяпер яна абыдзецца ў 6 рублёў;
  • набор шкляных ёлачных шароў «Снежныя карункі» ў наборы з 17 штук каштаваў 3 рублі 70 капеек, а цяпер ён каштуе 7 рублёў;
  • Дэкарацыя навагодняя «Сняжынкі» ў наборы з 14 штук каштавала адзін рубель, цяпер — два рублі.

Пра падаражэнне тавараў на старонцы беларускага Fix Price у Instagram пісалі і іншыя пакупнікі, аднак тлумачэнняў з гэтай нагоды яны не атрымалі.

Скриншот со страницы магазина в Instagram
Скрыншот старонкі крамы ў Instagram

«Люстэрка» як пакупнік пацікавілася ў Fix Price праз мэсэнджар у Instagram, чаму так значна падаражэлі тавары ў іх крамах. У адказ нам парэкамендавалі ўдакладніць гэтую інфармацыю ў краме.

Па тэлефоне прыёмнага пакоя гандлёвай сеткі не сталі каментаваць, ці сапраўды павысілі цэны і з чым гэта звязана. Нам параілі даслаць сваё пытанне ў лісце праз традыцыйную пошту ці напісаць яго ў кнізе водгукаў.

Каротка пра тое, што наогул адбылося і чаму бізнес так перапалохаўся

6 кастрычніка на нарадзе па эканамічных пытаннях Аляксандр Лукашэнка заявіў пра забарону на павышэнне любых цэн у краіне. Пасля забароны на рост цэн Дзяржкантроль анансаваў маштабныя рэйды па крамах і жорсткую рэакцыю аж да крымінальных справаў. Да рэйдаў падключыліся не толькі прадстаўнікі КДК, але таксама прафсаюзы і дэпутаты. Пасля гэтага за павышэнне цэн завялі дзясяткі крымінальных справаў.

19 кастрычніка ўрад нарэшце прыняў новую пастанову аб рэгуляванні цэн (але апублікавалі яе 20 кастрычніка). У дакуменце пералічаныя 370 відаў тавараў: ад харчавання і адзення да аўтамабіляў і рознага абсталявання. Пастановай увялі гранічныя надбаўкі для імпарцёраў і гандлю. Павышэнне адпускных цэн, згодна з пастановай, неабходна ўзгадняць з дзяржорганамі. Чыноўнікі не маглі адказаць на многія пытанні бізнесу па новаўвядзеннях.

Познім вечарам 26 кастрычніка ўрад паведаміў, што прыняў змены ў нашумелую пастанову № 713, але чыноўнікі зацягвалі з тлумачэннямі па новаўвядзеннях.

27 кастрычніка ў шэрагу гарадоў Беларусі прадпрымальнікі, якія гандлююць нехарчовымі таварамі на рынках, не адкрылі свае павільёны. Іпэшнікі абвясцілі, што ставяць сваю дзейнасць на паўзу, пакуль не атрымаюць выразнага тлумачэння, як далей прымяняць механізм цэнаўтварэння. Пазней улады правялі лакальныя сустрэчы з прадпрымальнікамі з нагоды цэн. На наступны дзень у Брэсцкім аблвыканкаме запэўнілі, што вырашылі пытанне з іпэшнікамі, і рынкі ў рэгіёне адкрыліся.

Кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў 30 кастрычніка заявіў, што ўсе іпэшнікі выйшлі на працу, а вялікіх праблем у міністэрстве не бачаць — «сітуацыя абсалютна нармальная».

Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка заявіў, што іпэшнікі «заўсёды нам праблемы падкідвалі», «але крыўдзіць іх не трэба».