Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  4. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  5. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  8. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  9. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  10. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  11. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  12. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  13. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  14. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
Читать по-русски


У Беларусі прыдумалі новы спосаб стрымлівання цэн. Цяпер даваць дабро бізнесу на павышэнне цаны тавараў будуць спецыяльныя камісіі з чыноўнікаў і работнікаў афіцыйных прафсаюзаў. У іх руках аказваецца ключ да выжывання прадпрымальнікаў і невялікіх кампаній, якія больш за ўсё адчуваюць новыя абмежавальныя меры. Ці дапаможа гэта стрымаць рост цэн і падтрымаць збяднелае насельніцтва і ці ставяць наогул чыноўнікі ўвядзеннем новага дакумента такую мэту, разважае эканаміст Алег Мазоль.

Алег Мазоль Навуковы супрацоўнік BEROC (Кіеў) Эканаміст. Былы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Мінэканомікі. Экс-выкладчык БДЭУ. Быў даследчыкам у Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР).

У цэлым ініцыятыву стрымлівання цэн тым спосабам, як робяць улады цяпер, можна ацаніць як вяртанне да палітыкі эканамічнага папулізму. Не сакрэт, што эканамічная мадэль беларускага рэжыму не ў стане генераваць нават сярэднія па ўзроўні даходы насельніцтва. У прыватнасці, калі параўноўваць з краінамі-суседзямі, то сярэдняя зарплата ў Беларусі прыкладна ў 2−2,5 разы ніжэйшая, чым у суседзяў — літоўцаў і палякаў.

У сувязі з тым, што эканоміка Беларусі не можа забяспечыць хоць які канкурэнтаздольны рост даходаў, робіцца спроба паказаць насельніцтву, што ў гэтым вінаватая не непісьменная эканамічная палітыка дзейнага рэжыму і яго васальная арыентацыя на расійскі рэжым, а, напрыклад, прадпрымальнікі, якія «нажываюцца» на збяднелым насельніцтве. Гэтыя папулісцкія кульбіты Лукашэнка рабіў і раней.

Найбольш ад увядзення адміністрацыйнага рэгулявання цэн пацярпіць аптовы і раздробны гандаль. Пры гэтым, калі разгледзець ідэалагічны пасыл прапаганды, што «гэта прадпрымальнікі нажываюцца на бедным насельніцтве, а не беларускі рэжым», то ёсць сэнс паглядзець, напрыклад, на рэнтабельнасць аптовага і раздробнага гандлю. Паводле афіцыйных звестак Белстата, яна трымаецца на ўзроўні 2,2%, гэта самы нізкі ўзровень сярод асноўных галін беларускай эканомікі. У той час як рэнтабельнасць другой пасля сельскай гаспадаркі ўлюбёнай галіны беларускага рэжыму — аперацый з нерухомай маёмасцю — у 10 разоў вышэйшая (21,5%). Пры гэтым раздробны і аптовы гандаль «корміць» больш чым паўмільёна беларускіх сем’яў (каля 609 тысяч занятых), у той час як спекуляцыямі з нерухомасцю занятыя ўсяго каля 70 тысяч чалавек.

Звяртаюць на сябе ўвагу яшчэ дзве важныя, на маю думку, асаблівасці рэалізацыі гэтай заканадаўчай «ініцыятывы» Лукашэнкі, аформленай рашэннем Саўміна. Па-першае, яна была прынятая паралельна з рашэннем пра ўвядзенне расійскіх войскаў у Беларусь. Гэта стварае перадумовы для здагадкі пра тое, што, магчыма, рэзанансная пастанова была прынятая, каб адцягнуць увагу ад ваеннай эскалацыі на тэрыторыі Беларусі. Па-другое, першым этапам рэалізацыі гэтай «ініцыятывы» стала завядзенне крымінальных справаў у дачыненні да прыватных і нават дзяржаўных прадпрыемстваў. Такім чынам беларускі рэжым пасылае пэўны сігнал прадпрымальнікам: «Хто не будзе слухацца, трапіць пад крымінальную адказнасць». Хоць, вядома, для беларускага бізнесу гэты сігнал не новы.

Ці дапаможа новая ініцыятыва перамагчы рост цэн? Гэта, на маю думку, не галоўная задача гэтага дакумента. Яго асноўная задача — знайсці крайніх у збядненні насельніцтва ну і, вядома, павысіць залежнасць прыватнага сектара ад выканаўчай вертыкалі Лукашэнкі. Далей можна чакаць ідэалагічнай адпрацоўкі гэтага дакумента ў форме рэпартажаў з нарадаў, на якіх чыноўнікі рознага ўзроўню ўзгадняюць цэны з прадпрымальнікамі, «клапоцячыся пра ўсё меншыя даходы насельніцтва».