Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  2. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  3. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  4. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  5. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  6. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  7. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  8. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  9. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  10. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  11. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  12. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  13. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  14. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
Читать по-русски


Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі, утвораны лідэрам беларускіх дэмсіл Святланай Ціханоўскай, у новай заяве запатрабаваў вывесці з Беларусі расійскае войска, абвясціў несапраўднымі дамовы з Расіяй, якія пагражаюць суверэнітэту, і заклікаў дэакупаваць краіну «ўсімі даступнымі сродкамі».

Стварэнне Аб'яднанага пераходнага кабінета. Фота: "Зеркала"

Заява Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі пад назвай «Аб прад'яўленні патрабаванняў да Расійскай Федэрацыі па безумоўным вывадзе войскаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» была апублікавана на беларускай мове 21 верасня. У ёй сцвярджаецца наступнае.

«Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі:

  1. Патрабуе ад Расійскай Федэрацыі безумоўнага, неадкладнага і поўнага вывядзення ўсіх сваіх войскаў і ваенных аб'ектаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
  2. Лічыць несапраўднымі двухбаковыя пагадненні паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, якiя пагражаюць суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.
  3. Лічыць неабходным выхад Рэспублікі Беларусь з ваенна-палітычных і эканамічных саюзаў з Расійскай Федэрацыяй і выбудоўванне новай рэгіянальнай сістэмы бяспекі з удзелам дзяржаваў, якія прызнаюць і паважаюць незалежнасць, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і нацыянальную ідэнтычнасць Рэспублікі Беларусь.
  4. Звяртаецца да міжнароднай супольнасці – Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Арганізацыі па Бяспецы і Супрацоўніцтве ў Еўропе, Рады Еўропы, Еўрапейскага Саюза, Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады і іншых дзяржаваў і міжнародных арганізацый – з заклікам падтрымаць сваю заяўленую палітыку па забеспячэнні незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь комплекснымі практычнымі захадамі ва ўзаемадзеянні з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам.
  5. Будзе дабівацца дэакупацыі Рэспублікі Беларусь усімі даступнымі сродкамі на падставе нормаў і прынцыпаў міжнароднага права».

Рэакцыі на заяву з боку расійскіх і беларускіх афіцыйных ліц пакуль не было.

Нагадаем, раней Святлана Ціханоўская звярнулася з нагоды магчымай мабілізацыі да суайчыннікаў — лідэр дэмсіл заявіла, што беларусы не павінны паміраць за амбіцыі Пуціна і памылкі Лукашэнкі, і заклікала ў выпадку мабілізацыі таксама ў нашай краіне не выконваць злачынных загадаў.