Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  2. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  3. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  4. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  5. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  6. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  7. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  8. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  9. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  10. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
Читать по-русски


/

У паліцыі акругі Маямі-Дэйд расказалі пра высновы па выніках расследавання прычыны смерці беларускага экс-хакеіста і трэнера Канстанціна Кальцова, піша «Трыбуна».

Константин Кольцов. Фото: пресс-служба ХК "Динамо-Минск"
Канстанцін Кальцоў. Фота: прэс-служба ХК «Дынама-Мінск»

«На падставе расследавання і доказаў, сабраных нашым бюро забойстваў, гэты інцыдэнт класіфікаваны як суіцыд», — адказаў на запыт «Трыбуны» прадстаўнік паліцыі.

Нагадаем, Кальцоў некалькі гадоў сустракаўся з цяперашняй першай ракеткай свету Арынай Сабаленка.

Смерць Канстанціна Кальцова

Экс-хакеіст зборнай Беларусі Канстанцін Кальцоў памёр у 42 гады. Трагедыя адбылася ў гатэлі ў Маямі, дзе спыняўся спартовец.

19 сакавіка паліцыя Маямі выпусціла з гэтай нагоды афіцыйную заяву:

«Паводле звестак следства, у панядзелак, 18 сакавіка 2024 года, прыкладна ў 12.39 паліцыя і пажарныя ратавальнікі Бал-Харбара былі скіраваныя ў гатэль St. Regis Bal Harbour Resort, 9703 Collins Avenue, з нагоды мужчыны, што саскочыў з балкона. Аддзел забойстваў паліцыі акругі Маямі-Дэйд узяў на сябе расследаванне меркаванага самагубства Канстанціна Кальцова (04/17/1981). Ніякіх падазроных абставінаў не выяўлена».

20 сакавіка былая жонка Кальцова Юлія Міхайлава ў інтэрв'ю «Люстэрку» выказала ўпэўненасць, што гэта няшчасны выпадак: «У Канстанціна былі далей зарэзерваваныя апартаменты ў іншым месцы. Былі аплачаныя пакупкі, якія яшчэ не прыйшлі. Надоўга арандаваная машына. То-бок ён не збіраўся паміраць. Усякае, вядома, можа ў галаву стрэльнуць, але трагедыі нічога не прадказвала».

У пачатку красавіка стала вядома, што цела хакеіста крэміравалі ў ЗША. Яго прах пазней даставілі ў Беларусь. Канстанціна пахавалі на могілках пры вёсцы Чудзенічы (Лагойскі раён).

Сабаленка толькі 21 сакавіка апублікавала сторыс з нагоды таго, што адбылося: «Смерць Косці — неймаверная трагедыя. І хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае. Калі ласка, паважайце маё асабістае жыццё і асабістае жыццё яго сям'і ў гэты цяжкі час».

Пасля гэтага яна гуляла ў Маямі (выступ абмежаваўся двума матчамі) у чорнай форме. 2 красавіка ў тэнісісткі выйшла новая сторыс з адсылкай да апошніх падзей: «Хачу падзякаваць усім прыхільнікам за любоў і падтрымку ў гэты цяжкі час. Вашыя добрыя словы так шмат значаць для мяне, я нашу іх з сабой кожны дзень. Я вам вельмі за ўсё ўдзячная».

У жніўні Арына прызналася, што смерць Кальцова паўплывала на яе псіхічнае здароўе.

Цяпер беларуска сустракаецца з бразільскім бізнесоўцам і аўтагоншчыкам Георгісам Франгулісам. Сабаленка таксама рэкламуе прадукты Oakberry — кампаніі, якой валодае Франгуліс.

Чытайце таксама