Уладальніца кавярні «Палюшкі» ў Тураве Алёна Браніславаўна патлумачыла, ад якога слова пайшла назва стравы «мачанка». Відэаролік яна апублікавала ў TikTok.
Рэч у тыі, што жанчына на сваёй старонцы дзеліцца аповедамі пра розныя беларускія стравы, якія яна гатуе. Зайшла гаворка і пра мачанку, аднак адзін з карыстальнікаў сацсеткі вырашыў паправіць аўтарку відэа і сказаў, што правільная назва гэтай стравы — «маканка».
«Толькі маканка, а не мачанка… Ад слова макаць бліны, а мачанка ад якога слова? Ад мача?» — напісаў карыстальнік з нікам Іосіф Уладзіміравіч.
Аўтарка відэа зрабіла для яго невялікі экскурс у філалогію.
«Слухайце Іосіф, я вас зараз прыгаломшу, прасвятлю і заадно адкрыю вялікі сакрэт. Уяўляеце, на зямным шары ёсць такая краіна, называецца Рэспубліка Беларусь, насяляюць яе беларусы. Дык вось беларусы маюць сваю мову, а беларуская мова і руская мова — гэта не адно і тое ж. Уяўляеце, у беларускай мове няма слова „макаць“, затое ёсць слова „мачаць“. Дык вось слова „мачанка“ паходзіць ад слова „мачаць“. Мы мачаем бліны ў мачанку, і вы нідзе ў Беларусі, ні ад аднаго чалавека не пачуеце слова „маканка“. Нават беларусы, якія размаўляюць на рускай мове, заўжды называюць гэтую страву мачанкай», — патлумачыла Алёна Браніславаўна.
@toptusi Ответ пользователю @Иосиф Владимирович ♬ оригинальный звук — Алена Браніславаўна
Яна таксама намякнула карысльніку Іосіфу, што яму трэба было лепш вучыцца ў школе.
«Вы, Іосіф, настолькі адукаваны, што нават не бачыце розніцу ў напісанні слоў. Мачанка пішацца з літарай „а“, а „мача“ пішацца з літарай „о“. „Мача“ — гэта тое, што ў вас у галаве, а „мачанка“ — гэта вельмі і вельмі смачна», — паіранізавала аўтарка відэа.
Падпісчыкі Алёны Браніславаўны пагадзіліся з ёю, што ў Беларусі гэтую страву сапраўды ніхто не называе «маканкай». Больш за тое, каментатары адзначылі, што назва «мачанка» выкарыстоўваецца таксама ў Літве і Украіне.
Некаторыя пажартавалі пра тое, што аўтарка відэа «замачала» гэтага каментатара.
Чытайце таксама