Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  4. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  5. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  6. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  9. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  10. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  11. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  14. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


Беларуская бягуха, якая выступае за зборную Польшчы, успомніла пра адносіны са сваім ужо былым мужам — экс-бар'ерыстам, фітнес-трэнерам Арсеніем Зданевічам. Яны былі ў шлюбе шэсць гадоў.

Арсений Зданевич и Кристина Тимановская. Фото: инстаграм-аккаунт Тимановской
Арсеній Зданевіч і Крысціна Ціманоўская. Фота: Instagram-акаўнт Ціманоўскай

«Мы рассталіся год таму, і, ведаеце, праз час я разумею, што ні пра што не шкадую. Так, гэты чалавек прынёс шмат болю і бруду ў нашую сям’ю, але ён быў побач у цяжкі момант (пасля Алімпіяды), калі мне давялося пачынаць жыццё з нуля. Спойлер: я тады не ведала, што праз тры гады праз праз яго мне таксама давядзецца пачынаць усё з нуля»,-напісала Ціманоўская.

Паводле Крысціны, Арсеній быў супраць яе працы трэнеркай па бегу і фітнесе, а таксама не ўхваляў зносін з новымі і старымі сябрамі: «Потым я зразумела, што гэта быў спосаб утрымаць мяне, бо я была не ўпэўненая ў сабе і ў тым, што дам рады без яго, бо не было фінансавай стабільнасці і падтрымкі звонку. Ён здраджваў, а потым задорваў падарункамі. Я прабачала, бо баялася сысці».

На развод лёгкаатлетка наважылася пасля чэмпіянату свету 2023 года. На той час, піша Ціманоўская, яна «сапраўды стала на ногі і незалежнай»:

— Тады ўсвядоміла, што я дабілася ўсяго, што трэба. Я зразумела, што гатовая сысці ад мужа і больш не магу дараваць яго здрады. Вярнуўшыся ў Варшаву [пасля чэмпіянату свету], я сабрала свае рэчы і сышла назаўжды. Хоць ён, здаецца, да апошняга не верыў.

Пра рашэнне развесціся з мужам Ціманоўская абвясціла ў верасні 2023 года. Праз паўгода развод адбыўся, і Крысціна назвала гэты дзень найлепшым у сваім жыцці. Цяпер яна сустракаецца з Аляксандрам Салонскім. Пара, з яе словаў, перажывае цяжкі перыяд, але ў верасні збіраецца пажыць у ЗША: «Схлушу, калі скажу, што ў нас усё ідэальна. Здаецца, цяпер нашая пара перажывае не найлепшы момант, магчыма, нават крызіс, і часам мы на мяжы. Але мы стараемся. Пакуль ёсць каханне і няма здрадаў, то за яго трэба змагацца».

Нагадаем, лёгкаатлетка атрымала дазвол прадстаўляць Польшчу на міжнародных стартах у жніўні мінулага года. У гэтую краіну спрынтарка пераехала ў 2021-м пасля скандалу на Гульнях у Токіа, калі яе сілком хацелі вярнуць у Беларусь. Ціманоўская выступіла ў складзе Польшчы ўжо на двух топ-турнірах: чэмпіянаце свету — 2023 і чэмпіянаце Еўропы — 2024. Найлепшым вынікам стала пятае месца ў эстафеце 4×100 метраў на сусветным першынстве. Польшча з Ціманоўскай у складзе адабралася ў спрынтарскую эстафету на Алімпіяду ў Парыж.