Народны артыст СССР і мастацкі кіраўнік расійскага Малога тэатра Юрый Саломін памёр на 89-м годзе жыцця, паведаміла ТАСС крыніца з атачэння артыста.
«Юрый Саломін памёр, толькі напярэдадні ён быў выпісаны з бальніцы пасля інсульту», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Як паведаміла прэс-служба Малога тэатра, Юрый Саломін быў выпісаны з бальніцы 10 студзеня, раней ён перанёс інсульт у лёгкай форме.
Саломіну было 88 гадоў. З 1961 года ён выкладаў у Вышэйшым тэатральным вучылішчы імя Шчэпкіна, быў прафесарам кафедры акторскага майстэрства. З 1988 года займаў пасаду мастацкага кіраўніка Малога тэатра.
Артыст сыграў амаль у 60 фільмах і серыялах. У тым ліку ў карцінах «Адъютант его превосходительства», «Хождение по мукам», «Школьный вальс», «ТАСС уполномочен заявить…», «Обыкновенное чудо».