Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  3. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  4. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  5. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  6. Спасатели нашли человека на дне океана. После катастрофы он пробыл там почти трое суток — рассказываем об этой истории
  7. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  8. Налоговики напомнили о сборе, о существовании которого вы могли даже не догадываться. Но грозит солидный штраф, если его не оплатить
  9. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  10. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  11. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  12. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  13. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  14. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  15. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  16. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  17. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
Читать по-русски


Украінская тэнісістка Леся Цурэнка (95-е месца ў рэйтынгу WTA) адмовілася гуляць супраць другой ракеткі свету, беларускі Арыны Сабаленка, у 1/16 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе (ЗША). У каментары «Вялікаму тэнісу Украіны» спартсменка патлумачыла, што была «шакаваная» словамі прэзідэнта Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) Стыва Саймана пра ўдзел расіян і беларусаў у спаборніцтвах.

Украинская теннисистка Леся Цуренко. Фото: Reuters
Украінская тэнісістка Леся Цурэнка. Фота: Reuters

— Прычынай адмовы (ад матчу супраць Сабаленкі. — Заўв. рэд.) стала панічная атака. Афіцыйна будуць напісаныя «асабістыя прычыны», але фактычна гэта праблемы з дыханнем і, можна сказаць, істэрыка. Некалькі дзён таму ў мяне была размова з нашым CEO, і я была цалкам шакаваная тым, што пачула, — расказала Цурэнка.

Паводле яе словаў, у гутарцы Сайман заявіў, што асабіста ён не падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны, аднак калі гульцы з Расіі і Беларусі прытрымліваюцца процілеглай пазіцыі, то гэта толькі іх уласнае меркаванне, якое «не мусіць яе хваляваць».

Функцыянер таксама выказаў упэўненасць, што расіян і беларусаў дапусцяць да ўдзелу ў спаборніцтвах на Алімпіядзе-2024, у тым ліку ў тэнісе. Ён патлумачыў гэта неабходнасцю прытрымлівацца правілаў сумленнай гульні і алімпійскіх прынцыпаў.

— Я пад уражаннем ад усяго гэтага і проста ментальна сёння сарвалася, шчыра кажучы, — прызналася ўкраінская тэнісістка.

Як паведамляе sport.ua, Леся Цурэнка ў 2023 годзе ўжо чатыры разы здымалася з матча і сем разоў — з красавіка 2022 года.

Што да Арыны Сабаленка, пасля адмовы Цурэнка ад выступу яна аўтаматычна выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе. У аўторак, 14 сакавіка, яна згуляе супраць Барбары Крэйчыкавай (16-е месца ў рэйтынгу) з Чэхіі.

Што Сабаленка (не) гаварыла пра вайну

— Гэта сапраўды жудасна, бо ніхто не падтрымлівае вайну. Ніхто! Пра гэта трэба гаварыць гучна. Але чаму мы павінныя крычаць пра гэта на кожным рогу? Гэта абсалютна не дапаможа, — выказалася Сабаленка пра падзеі ва Украіне 31 снежня 2022-га.

Паводле яе словаў, яна нічога не можа зрабіць.

— Я проста вельмі расчараваная, што спорт нейкім чынам звязаны з палітыкай. Мы проста спартоўцы, якія займаюцца сваім відам спорту. Мы не пра палітыку. Калі б усе мы маглі нешта зрабіць, мы б гэта зрабілі, але ў нас нулявы кантроль.

Сабаленка, якая перамагла на Australian Open, якая падпісала праўладны ліст спартоўцаў пасля выбараў-2020 у Беларусі і не раз была ў кампаніі Лукашэнкі, паўтарыла свае нядаўнія думкі, маўляў, яна нічога не кантралюе і нічога не можа зрабіць.

Нагадаем, пасля пачатку вайны ва Украіне беларусы і расіяне былі адхіленыя ў тэнісе ад камандных спаборніцтваў. А ў індывідуальных яны гуляюць без пазначэння нацыянальнай прыналежнасці.