Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  2. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  7. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  8. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  9. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  10. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  14. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


Экс-кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (БФСС) Аляксандра Герасіменя, якая пакінула арганізацыю ў красавіку мінулага года, у інтэрв'ю для «Новай газеты Еўропа» больш дэталёва расказала пра прычыны таго кроку.

Экс-кіраўніца Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя. Фота: TUT.BY

— Па-першае, у мяне ўзніклі пытанні наконт празрыстасці фінансавання, і я пачала іх задаваць, але замест адказаў атрымала даволі сур’ёзную негатыўную рэакцыю, — сказала Герасіменя. — А па-другое, пачалася вайна, і Фонду трэба было вельмі сур’ёзна перапрафіляваць дзейнасць. У сітуацыі вайны мы не можам бегаць і прасіць дапамогі для апальных беларускіх спартоўцаў: якая дапамога, калі з тэрыторыі нашай краіны ляцяць ракеты? Або прасіць санкцый супраць беларускага спорту — навошта, калі ўсе санкцыі пасля пачатку вайны ўводзяцца без усялякіх просьбаў?

Паводле слова трохразовай прызёркі Алімпіяды, падчас пераезду ў Польшчу Фонд сутыкнуўся «з праблемай двайной дыскрымінацыі». Беларускія дзеці, сем'і якіх беглі ад крымінальнага пераследу на радзіме, не маглі займацца ў польскіх спартовых секцыях праз свой пашпарт.

— І я адразу ж уключылася ў гэтую сітуацыю. Мы размаўлялі з журналістамі, з чыноўнікамі, я тлумачыла праблему. Потым пасля сустрэч з супрацоўнікамі польскага міністэрства спорту была нарэшце створаная рабочая група, якая займалася вырашэннем гэтых праблем. І такія рабочыя групы трэба было ствараць у кожнай краіне. Але тут мы не сышліся ў меркаваннях з [Аляксандрам] Апейкіным (выканаўчы дырэктар БФСС. — Заўв. рэд.). Плюс недавер з прычыны фінансавай непразрыстасці — карацей, я проста сышла, — заявіла Герасіменя.

Нагадаем, што 26 снежня 2022 года Мінскі гарадскі суд «завочна» асудзіў Герасіменю і Апейкіна на 12 гадоў калоніі. Іх прызналі вінаватымі па ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).