Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  2. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  3. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  6. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  7. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  8. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  9. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  10. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  11. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  12. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  13. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
Читать по-русски


Беларускі праект «Толькі пра мову» назваў галоўнае слова 2022 года для нашай краіны — гэта «вайна». Такі выбар зрабілі карыстальнікі сацсетак разам з камісіяй мовазнаўцаў. На наступных радках шорт-ліста — «акупацыя» і «Украіна», там ёсць таксама «добраахвотнік» і «вясна». Выданне «Радыё Свабода», па чыёй ініцыятыве беларускае слова года выбіраюць ужо дзявяты раз, распавяло пра ўвесь спіс.

Здымак носіць ілюстратыўны характар

Галоўнае слова года беларусы выбіраюць з 2014 года. У галасаванні ўдзельнічаюць журналісты, мовазнаўцы, а з нядаўніх часоў — яшчэ і карыстальнікі сацсетак. На гэты раз каля 4000 чалавек склалі шорт-ліст з 10 галоўных слоў адыходзячага года і выбралі пераможцу.

На першым месцы апынулася слова «вайна» — на думку аўтараў апытання, у 2022-м яго адчуванне і значэнне для беларусаў змяніліся.

— Раней выраз «да вайны» азначаў «да 1939 году» (або да 1941 — у тых, хто мысліў савецкімі катэгорыямі). Цяпер трэба ўдакладняць, каторая вайна маецца на ўвазе, — гаворыцца ў тлумачэнні.

На другім месцы — слова «акупацыя» (разам з «акупант»), якое многія носьбіты беларускай мовы таксама пераасэнсавалі.

На трэцім радку — «Украіна».

На чацвёртай пазіцыі (а карыстальнікі Instagram аддалі яму першае месца) апынулася слова «мова», якое ўпершыню трапіла ў шорт-ліст.

— Так вяртаецца да нацыянальна-моўнай ідэнтычнасці пакаленне, «абуджанае» ў 2020-м, — лічаць аўтары.

Па іх словах, часты каментар пад галасаваннем у сацсетках гучыць так: «„Вайна“… А хацелася б „мова“».

У дзясятку намінаваных слоў года ўвайшлі таксама «добраахвотнік», «партызан», «змаганне» і «вясна», а яшчэ «суагрэсар» і «Гаюн» — міфалагічны персанаж, які стаў сімвалам маніторынгавай групы, якая адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі РФ.

Аўтары асобна адзначылі слова «набеліст» — праўда, яно гучней за ўсё прагучала ўжо напрыканцы 2022-га, калі беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму прысудзілі Нобелеўскую прэмію.

А вось якія галоўныя беларускія словы выбіралі ў папярэднія гады:

  • 2014 — вышымайка
  • 2015 — набелістка
  • 2016 — беларусафоб
  • 2017 — дармаед
  • 2018 — БНР
  • 2019 — Каліноўскі
  • 2020 — Жыве!
  • 2021 — Чабар

Нагадаем, свае словы года выбіраюць і ў іншых краінах свету. Па версіі анлайн-слоўніка Dictionary.com, гэта woman — «жанчына». Оксфардскі слоўнік англійскай мовы назваў словам 2022 года слэнгавы выраз goblin mode («рэжым гобліна»), тлумачальны слоўнік англійскай мовы Collins English — «пермакрызіс», а амерыканскі слоўнік Merriam-Webster — «газлайтынг».