Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  2. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  3. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  4. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  5. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  6. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  7. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  8. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  11. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  12. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  13. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  14. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
Читать по-русски


Некалькі дзён таму ў італьянскім горадзе Модэна мужчына ноччу прыехаў у паліцэйскі ўчастак з целам сваёй забітай жонкі. Італьянскія СМІ называлі яе расіянкай, але аказалася, што гэта беларуска Ганна Свірыдзенка, піша ANSA.

Андреа Палтриниери и Анна Свириденко. Коллаж ANSA
Андрэа Палтрыньеры і Ганна Свірыдзенка. Калаж ANSA

Суд арыштаваў 48-гадовага Андрэа Палтрыньеры, беспрацоўнага інжынера, які прывёз у паліцыю цела забітай ім жонкі — 41-гадовай Ганны Свірыдзенка.

Ён задушыў жонку. Матывам забойства сталі спрэчкі праз апеку над іх двума маленькімі дзецьмі.

Ганна Свірыдзенка з 2022 года вучылася ў аспірантуры ва ўніверсітэцкай бальніцы Модэны.

«Ганна была адной з найлепшых студэнтак у аспірантуры», — такімі ўспамінамі пра забітую жанчыну падзяліўся кіраўнік аддзялення комплекснай радыялогіі ўніверсітэцкай бальніцы Модэны П’етра Тарычэлі.

Раней яна вучылася і працавала спецыялісткай у галіне ядзернай медыцыны ва Універсітэце Інсбрука ў Аўстрыі.

Нагадаем, 11 чэрвеня мужчына прывёз цела сваёй 41-гадовай жонкі ў багажніку машыны ў паліцыю. Супрацоўнікі паліцыі ўбачылі труп жанчыны з поліэтыленавым пакетам на галаве, пад якім пазней заўважылі прывязаны да шыі электрычны провад.

У мясцовай пракуратуры падазравалі, што жанчына стала ахвярай хвалі фемініцыдаў, якая назіраецца цяпер у краіне.

Тэма росту гвалту над жанчынамі ў апошнія месяцы атрымала новы імпульс у Італіі. Штуршком для шырокай дыскусіі стала забойства на поўначы Італіі 22-гадовай студэнткі Джуліі Чэкетын яе былым хлопцам. Яна ўспыхнула з новай сілай пасля абвяшчэння прысуду родным 18-гадовай Саман Абас — яе забілі бацькі і дзядзька за адмову выходзіць замуж за яе стрыечнага брата з Пакістана.

А ў канцы 2023 года Інстытут італьянскай энцыклапедыі Treccani назваў словам таго года «фемініцыд», то-бок забойства жанчыны ў сувязі з яе гендарнай прыналежнасцю.