Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  3. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  4. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  5. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  6. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  7. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  8. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  9. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  10. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  11. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  12. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  13. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  14. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  15. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
Читать по-русски


У выніку пошукавых мерапрыемстваў 12-гадовую Лізавету Дзям’яненка з Дзятлава, што знікла ў аўторак, знайшлі мёртвай, паведамляе пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

Елизавета Демьяненко. Фото из ориентировки ПСО "Ангел"
Лізавета Дзям’яненка. Фота з арыенціроўкі ПВА «Анёл»

«Дзяўчынка была знойдзена падчас сумесных пошукавых мерапрыемстваў, у якіх узялі ўдзел: ПВА „Анёл“ Брэсцкага рэгіёна, 6 кіналагічных разлікаў ПВА „Анёл“ з Мінска і Мінскай вобласці, супрацоўнікі міліцыі і МНС, мясцовыя жыхары, кіналагічны разлік ПВА „Паўднёвы захад“. Знойдзеная пошукавай групай ПВА „Анёл“ Брэсцкага рэгіёна», — расказалі ў атрадзе.

Пра знікненне дзіцяці стала вядома 14 чэрвеня. У атрадзе паведамлялі, што 13 чэрвеня каля 19.00 яна пайшла ў невядомым кірунку.

Больш інфармацыі было на сайце дзятлаўскай раённай газеты (але цяпер публікацыя выдаленая). Там была размешчаная абвестка пра пошук ад міліцыі. Выданне расказала, што Лізавета часова жыла ў сацыяльна-педагагічным цэнтры і менавіта адтуль пайшла ўвечары аўторка, пра што выхавальніца прытулку паведаміла ў РАУС.

У прытулку дзяўчынка знаходзілася таму, што яе прыёмная маці паехала ў Гродна на курсы павышэння кваліфікацыі прыёмных бацькоў. Біялагічныя маці і бацька Лізаветы былі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў.

Фото: diatlovonews.by
Арыенціроўка міліцыі, апублікаваная ў дзятлаўскай газеце. Фота: diatlovonews.by

Да пошукаў дзіцяці 14 чэрвеня далучыліся работнікі МНС і іншых службаў. Пошукі вяліся ў лесе каля вёскі Пагіры Дзятлаўскага раёна, паведамлялася ў сутачнай зводцы. Былі задзейнічаныя 77 чалавек і 15 адзінак тэхнікі. Але тады дзяўчынку не знайшлі і збіраліся працягнуць назаўтра. У наступных зводках інфармацыі пра пошук не публікавалі.

У якіх абставінах Лізавета загінула і дзе менавіта знайшлі цела, у пошукавым атрадзе не паведамляюць.