Манаблок вытворчасці Apple у кабінеце Аляксандра Лукашэнкі замянілі на «манітор і сістэмны блок», які сабралі на «Гарызонце». Пра гэта паведаміў 23 студзеня набліжаны да прэс-службы тэлеграм-канал «Пул первого».
Высветлілася, што замяніць замежны манаблок Аляксандру Лукашэнку прапанаваў праўладны блогер.
«Першаму пра гэта расказалі, а ён ідэю падтрымаў. І даручыў Гарызонту выканаць задачу. Справіліся аператыўна (зрабілі манітор і сістэмны блок), і ў канцы мінулага тыдня камп’ютар заняў месца нумар адзін», — зрабілі справаздачу ў тэлеграм-канале «Пул первого».
На сайце AliExpress мы знайшлі манітор, які размяшчэннем кнопак на задняй сценцы вельмі падобны да таго, які паставілі ў Аляксандра Лукашэнкі. Кошт кітайскага манітора фірмы Anmite залежыць ад памеру і характарыстык і вар’юецца ад 100 да 320 еўра.
Распечатано с портала ZERKALO.IO