Опубликовано 10 кастрычнiка 2023 у 11.38
Адрес в интернете: https://by-zerkalo-mirror.store/news/life/51054.html    

Сілавікі затрымалі старшую навуковую супрацоўніцу Інстытута гісторыі НАН

Сілавікі затрымалі старшую навуковую супрацоўніцу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Зарыну Канапацкую. Яе «пакаяльнае» відэа апублікаваў 10 кастрычніка набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

Зорина Канапацкая. Фото: history.by
Зарына Канапацкая. Фота: history.by

Жанчына працавала ў аддзеле гісторыі Беларусі IX-XVIII стагоддзяў і археаграфіі.

— Я займалася выключна сваёй навуковай дзейнасцю, скончыла дактарантуру і рыхтавала ўжо да абароны манаграфію па тэматыцы пра беларускіх татараў. Вінаватая ў тым, што была падпісаная на «экстрэмісцкія» каналы і знаёмілася з іх зместам, — прымусілі сказаць на камеру Зарыну.

Яе вымусілі таксама прызнацца ў падпісцы на бот «Перамога» і ў тым, што яна «знаходзілася побач з мітынгамі», фатаграфавалася на фоне «пратэснага натоўпу» і пратэснай сімволікі.

На сайце Інстытута гісторыі гаворыцца, што на пасадзе старшай навуковай супрацоўніцы Зарына Канапацкая працавала з верасня 2023 года. Вучонае званне дацэнта ёй прысвоілі ў 2011 годзе.

Зарына Канапацкая — аўтарка больш чым 100 навуковых прац, навучальных праграм і навучальных комплексаў для студэнтаў гістарычнага факультэта БДПУ і факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.

Сфера яе навуковых інтарэсаў — нацыянальныя меншасці, рэлігіязнаўства, гісторыя, культура, рэлігія беларускіх татараў XIV-XXI, славянская пісьменнасць, лінгвістыка, стылістыка англійскай мовы.

Бацька Зарыны Канапацкай — Ібрагім Барысавіч — быў адным з лідараў татарскай дыяспары Беларусі. Як міжнародны пасол свету ён у 1999 годзе наведаў Лівію, у 2000 годзе — Чад, у 2001 годзе — Ірак, у 2004 годзе — Ерусалім. У 1993 годзе быў дэлегатам Першага з’езду Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Ібрагіма Барысавіча Канапацкага не стала 9 верасня 2005 года. У 2014 годзе на доме, дзе ён нарадзіўся, была ўсталяваная мемарыяльная дошка.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO