Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Точную сумму не назвал». Беларуска рассказала «Зеркалу», как КГБ вербовал ее и что предлагали за сотрудничество
  2. «Правдивое обещание 3». Иран запустил ракеты по Израилю
  3. «Люди уже были наготове». Беларус в Израиле рассказал «Зеркалу», какая обстановка в стране после иранского обстрела
  4. Новая глава ПВТ позвала уехавших айтишников домой, но с условием. «Зеркало» попросило их ответить — вот что вышло
  5. Российская армия достигла границы Днепропетровской области: в ISW рассказали о ее тактике с целью продвинуться вглубь
  6. «А мы можам сабе гэта дазволіць?» ААН назвала галоўную прычыну, чаму ў сем'ях стала менш дзяцей, — беларускім уладам не спадабаецца
  7. С 1 сентября беларусы обязаны обеспечить детям образование на родине. А что с живущими за границей — рассказали в Минобразования
  8. Власти, по всей видимости, хотят «отжать» очередной частный бизнес. В этой истории появились новые подробности
  9. «Это все было понято неправильно». Вадим Галыгин — о своей позиции в 2020 году
  10. «Восстающий лев». Израиль нанес масштабные удары по Ирану — атакованы ядерные объекты и ракетные заводы
  11. «Это наши деньги, народные». Вслед за картофельным заговором Лукашенко обнаружил в торговле кредитный
Читать по-русски


/

Падаткавікі працягваюць шукаць наймальнікаў, якія выплачваюць заробкі ў канвертах. «Гэта і сацыяльнае пытанне, якое ўплывае на абарону нашых грамадзян, гэта ў тым ліку і пенсіі», — заявіў намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч. Нагадаем, у Беларусі хочуць увесці асаблівы парадак выплаты ўнёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для заробкаў у канвертах.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: «Зеркало»
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Як паведаміў Уладзімір Муквіч, у першым квартале гэтага года падаткавікі «правялі шэраг кантрольных мерапрыемстваў» па заробках у канвертах і скіравалі больш за 22 тысячы паведамленняў і апавяшчэнняў «у рамках прафілактыкі і камеральнага кантролю».

Паводле звестак МПЗ, за гэты перыяд тым, хто выплачваў заробкі ў канверце, даналічаны падаходны падатак больш чым на 14 млн рублёў.

Нагадаем, чыноўнікі таксама хочуць увесці асаблівы парадак выплаты ўнёскаў у ФСАН для заробкаў у канвертах, калі іх выявяць у кагосьці з наймальнікаў. Адно з магчымых новаўвядзенняў — адмена абмежавання, паводле якога на такія заробкі могуць выстаўляць унёскі не больш чым з пяці сярэдніх па краіне. Замест гэтага за аснову хочуць браць фактычны заробак чалавека, а таксама ўвесці мінімальную планку па такіх налічэннях.

«Для работнікаў, якія атрымліваюць заробак у канвертах, у страхавы стаж для пенсіі будуць улічвацца выплаты з памеру мінімальнай заработнай платы, — адзначалі раней у парламенце. — Органы ФСАН нароўні з падатковымі органамі надзяляюцца правам вынясення самастойных рашэнняў пра спагнанне пазычанасці суб’ектаў гаспадарання ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам пра выканаўчую вытворчаць».

Чытайце таксама