Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вярнуўся ў краіну пасля 50-гадовай адсутнасці і жахнуўся ад убачанага. Гісторыя, бадай, самага эпатажнага беларускага палітыка
  2. Літва перастала прызнаваць небіяметрычныя пашпарты расіян. А што з беларускімі? Даведаліся
  3. Навукоўцы: толькі адна краіна ў свеце здольная цалкам забяспечыць сябе харчаваннем
  4. Абмен даляраў і зняцце наяўных па-новаму, увядзенне камісіі, удар па укладчыках. Банкі ўводзяць валютныя змяненні
  5. Памёр былы палітвязень Аляксандр Класкоўскі. Яму было 46 гадоў
  6. Трамп падняў пошліны на імпартныя сталь і алюміній для ўсіх краін, акрамя адной
  7. «Сам напрасіўся, выганяць не сталі». Навошта Лукашэнка лётаў у Кітай, дзе два дні чакаў сустрэчы з Сі Цзіньпінам
  8. «Не просто экономика, а шанс на выживание». Что пишут китайские СМИ о визите Лукашенко к Си Цзиньпину
  9. Кочанова высказалась о соцподдержке населения государством. Рассказываем, о чем явно «забыла» упомянуть чиновница
  10. «Кремлевские чиновники публично признали, что Россия стремится к полному уничтожению Украины». ISW о высказываниях Медведева и Пескова
  11. На пятницу объявили оранжевый уровень опасности. К грозам, ливням, граду и шквалистому ветру добавилась еще одна «беда»
  12. «У людей шок от донатов на войну». Поговорили с сотрудником беларусского юрлица «Лесты», которое решено передать в собственность РФ
  13. В ГПК заявили, что Польша «прекратила принимать автобусы» из Беларуси. В чатах пишут, что их все же пропускают, но «очень медленно»
  14. СМІ паведамляюць пра затрыманне начальніка Камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама. У прыёмным пакоі кажуць, што ён з панядзелка «ў адпачынку»
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.