Гамяльчанка пяць гадоў здымала парнаграфічныя ролікі з удзелам сваіх дзяцей дзеля заробку ў інтэрнэце і здабыла на гэтым дзясяткі тысяч рублёў, расказаў «Гомельскім ведамасцям» начальнік першага следчага аддзялення Гомельскага гарадскога аддзела Следчага камітэта Віктар Сецкі. Дзяцей жанчына запалохвала, а муж быў не ў курсе яе дзейнасці.
Пяць гадоў 36-гадовая маці прымушала сына і дачку ўдзельнічаць у парнаграфічных сесіях для замежнікаў, піша выданне. За гэты час на продажы порна яна зарабіла звыш 47 тысяч рублёў. Фота і відэа ад яе атрымлівалі больш чым 300 кліентаў у розных краінах. Жанчына пайшла на злачынства, даведаўшыся, што пікантныя сцэны з дзецьмі аплачваюцца ўтрая даражэй.
«Было высветлена, што жыхарка Гомеля з 2018-га да 2023 года на розных сайтах знаёмілася з мужчынамі не толькі з Беларусі, але і з розных краін, актыўна перапісвалася з імі ў месэнджарах і ў сацсетцы „ВКонтакте“, за ўзнагароджанне здымаючы і перасылаючы ім фота і відэа парнаграфічнага зместу, у далейшым — з удзелам сваіх дзяцей», — расказаў следчы.
Жанчына ў тым ліку праводзіла анлайн-трансляцыі.
«Бацька не ведаў пра гэтую злачынную дзейнасць маці, якая ўсяляк запалохвала дзяцей, калі яны адмаўляліся дапамагаць ёй у такім зараблянні. Жанчына пагражала, што яны застануцца без грошай, што пазбавяцца мабільных тэлефонаў і не пойдуць гуляць. Часам маці не размаўляла з дзецьмі некалькі дзён», — паведаміў Сецкі.
У выніку гамяльчанку абвінавацілі па пяці артыкулах КК:
Абвінавачаная знаходзіцца пад вартай. Крымінальная справа перададзеная пракурору Гомеля для скіравання ў суд.
Распечатано с портала ZERKALO.IO